Перайсці да зместу

Міхаіл Сцяпанавіч Грыцук

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхаіл Сцяпанавіч Грыцук
Дата нараджэння 17 ліпеня 1940(1940-07-17) (84 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Член у
Узнагароды
бронзавы медаль ВДНГ нагрудны знак «Вынаходнік СССР»

Міхаіл Сцяпанавіч Грыцук (нар. 17 ліпеня 1940, в. Брады, Пружанскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі інжынер-будаўнік, спецыяліст у галіне асноў і фундаментаў, падземных збудаванняў. Доктар тэхнічных навук (1999), прафесар (2004). Член-карэспандэнт Беларускай горнай акадэміі (2000).

Скончыў Карагандзінскі політэхнічны інстытут (спецыяльнасць «Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва», 1963), Беларускі політэхнічны інстытут (аспірантура, 1976).

Працаваў у Карагандзінскім політэхнічным інстытуце (Балхашскі філіял, 1963—1968), Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце (з 1968, прафесар кафедры геатэхнікі і транспартных камунікацый), адначасова ў Чэнстахоўскім політэхнічным універсітэце (Польшча, 2001—2012).

Навуковыя інтарэсы: механіка грунтоў; фундаменты, асновы і іх устройства; рухавікі ўнутранага згарання.

Знак «Изобретатель СССР» (1980), бронзавы медаль ВДНГ СССР (1983) і інш.

  • Рациональные конструкции плит для ленточных фундаментов : автореферат диссертации … доктора технических наук : 05.23.02 / Грицук Михаил Степанович. — Санкт-Петербург, 1999.
  • Рациональные конструкции плитных фундаментов / М. С. Грицук. — Брест, 1997.
  • Основы инженерно-геологических изысканий при строительстве дорог, дорожных сооружений и аэродромов : курс лекций для студентов специальности 70 03 01 «Автомобильные дороги» / Грицук М. С. — Брест, 2010.
  • Racjonalne konstrukcje fundamentów płytowych : monografia / Mikhail Hrytsuk. — Częstochowa : Wydawnictwo Politechniki Częstochowskiej, 2010.
  • Bearing capacity of the earth bases underthe tape foundation with a convex sole / Mikhail Hrytsuk, Wiesława Kosmala-Kot, Agnieszka Kołtunowicz // Budownictwo. — 2005. — № 12. — S. 53—58.
  • Graficzna metoda obliczaniaław fundamentowychna gruntach spoistych / Mikhail Hrytsuk, Anna Gruba, Andrzej Teper // Budownictwo. — 2006. — № 13. — S. 43—49.

Зноскі

  • Грицук Михаил Степанович // Брэст = Брест = Brest : 1000 : энциклопедия. — Минск, 2019. — С. 360.
  • Грицук Михаил Степанович // Профессора, доценты, преподаватели Брестского государственного технического университета (к 50-летию со дня основания) : библиографический справочник. — Брест, 2016. — С. 54.